Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Ляхавіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма

Пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкай акупацыі (1944) пачалі стварацца і бібліятэкі. Ляхавіцкая раённая бібліятэка была створана 3 студзеня 1945 г., размясцілася ў фае Дома культуры. Першымі яе загадчыкамі былі Алена Давыдаўна Мурзіч, Вольга Антонаўна Канопкіна. У чэрвені 1946 г. бібліятэку прыняла Марыя Пракопаўна Кухарава-Пінчук.